Беларуская Служба

Нягледзячы на ​​вайну, Украіна інвестуе ў атамную энергетыку і зрабіла такі ж выбар, як Польшча

24.01.2024 12:07
Гаворка ідзе пра пастаўку амерыканскага рэактара AP1000 на Хмяльніцкую АЭС. 
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock.com/pasphotography

Міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка распавёў пра энергетычныя планы сваёй краіны. У планах на 2024 год – будаўніцтва дзевяці блокаў АЭС, – піша польскі партал biznesalert.pl. Украіна вырашыла абраць амерыканскую тэхналогію Westinghouse, рэактары AP1000. Такія ж будуць выкарыстоўвацца на першай польскай АЭС у Любятове-Капаліне.

Кантракт паміж Westinghouse і дзяржаўным «Энергаатамам» быў падпісаны 22 студзеня 2023 года. Гаворка ідзе пра пастаўку рэактара AP1000 на Хмяльніцкую АЭС. Зараз там працуюць два рэактары ВВЭР1000/В320 расійскай вытворчасці. Подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнт кампаніі Westinghouse Патрык Фрагман і прэзідэнт кампаніі «Энергаатам» Пятро Коцін.

Мы ганарымся тым, што працягваем партнёрства з «Энергаатамам» у падтрымцы іх мэтаў па развіцці ядзернага сектара Украіны. Пагадненне аб будаўніцтве першага рэактара AP1000 у Хмяльніцкім набліжае краіну на крок да дасягнення мэт дэкарбанізацыі і энергетычнай бяспекі, – заявіў прэзідэнт кампаніі Westinghouse Патрык Фрагман.

эж

Польшча лічыць амерыканскую АЭС пытаннем бяспекі

22.01.2024 09:58
Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя выступіла з заявай па выніках сустрэчы кіраўніка міністэрства з паслом ЗША.