Намеснік міністра інфраструктуры Польшчы Аркадыўш Мархеўка заявіў, што гэтая інвестыцыя ўяўляе сабой цудоўную магчымасць для эканомікі рэгіёну і што ён будзе паслядоўна працаваць над тым, каб праект быў рэалізаваны:
«Я размаўляў з цяперашнім кіраўніком Шчэцінскага порта спадаром Урбашам - якія тэмы важныя, якія варта працягваць, у чым іх важнасць. Я падыходжу да гэтых пытанняў строга прафесійна, зыходзячы з абгрунтаванасці інвестыцыі, а не па тым, што кагосьці прызначыў папярэдні ўрад. Для мяне самае галоўнае - гэта вынікі функцыянавання, і я буду паслядоўна рэалізоўваць тыя праекты, якія паслужаць нашаму рэгіёну і нашаму гораду.
На першым этапе будаўніцтва новы глыбакаводны кантэйнерны тэрмінал у Шчэціне зможа прымаць адзін найбуйнейшы кантэйнеравоз, здольны заходзіць у Балтыйскае мора, даўжынёй 400 метраў.
У канчатковым выніку, тэрмінал будзе здольны перагружаць да 2 млн кантэйнераў сярэдняга памер у год. Завяршэнне будаўніцтва запланавана на 2028 годзе.
radioszczecin.pl/эж