Беларуская Служба

Какава даражэйшая за медзь

27.03.2024 10:30
Цана тоны какавы рэкордная і складае прыкладна 10 тысяч долараў.
Какаваpixabay.com/CC0 Public Domain

Скарачэнне паставак прычыняецца да таго, што адна з асноўных сыравін для вытворчасці шакаладу – какава, зараз самая дарагая ў гісторыі. Цана тоны какавы складае прыкладна 10 тысяч долараў, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

«Паводле прагнозаў Міжнароднай арганізацыі какавы (ICCO), якая аб'ядноўвае 51 краіну-вытворцу і пакупніка згаданай сыравіны, у сезоне з кастрычніка 2023 года па верасень 2024 года ўраджай будзе прыкладна на 10 працэнтаў ніжэйшы, чым годам раней.

Ужо ў папярэднія тры гады рынак працаваў ва ўмовах дэфіцыту, але дысбаланс быў настолькі малы, што істотна не паўплываў на цэны. Зараз сітуацыя іншая, таму што супала некалькі негатыўных фактараў.
Паводле справаздачы Міжнароднай арганізацыі какавы, з пачатку сезона з партоў Ганы і Кот-дʼІвуара было адпраўлена на 28-35 працэнтаў менш какавы, чым годам раней. Між тым, дзве згаданыя краіны адказваюць прыкладна 60 працэнтаў сусветнай вытворчасці згаданай сыравіны.

Ураджай нізкі з-за неспрыяльных зменаў клімату, выкліканых анамаліяй надворʼя Эль-Ніньё, якая памяншае колькасць ападкаў і павышае тэмпературу ў краінах- асноўных вытворцах какавы. Дадаткова да зменаў клімату сёлета дайшлі хваробы дрэваў і старэнне саміх плантацыяў.

У гэтым годзе кошт какавы вырас удвая і ўпершыню ў гісторыі перавысіў 10 тысяч долараў ЗША за тону. Маштаб росту коштаў незвычайна вялікі з-за асцярог, што дэфіцыт будзе доўгатэрміновай тэндэнцыяй.
Такім чынам какава стала даражэйшай за выкарыстоўваную ў прамысловасці медзь, кошт якой не перавышае 9 тысяч долараў за тону, падкрэслівае штодзёнка.

Рэзкае павышэнне коштаў дэзарганізавала рынак і ўскладніла вытворцам шакаладу набыццё сыравіны. Паводле прагнозаў Міжнароднай арганізацыі какавы, запасы сыравіны ў канцы бягучага сезона ўпадуць да самага нізкага ўзроўню за 45 гадоў, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

аз

У Польшчы жнівеньская інфляцыя склала 10,1%

16.09.2023 15:54
Хутчэй за ўсё ў параўнанні з мінулым годам раслі цэны на энерганосьбіты – электрычнасць і газ.

Міжнародны дзень без пальмавага алею: ён стаў незаменным кампанентам не толькі харчоў

02.02.2024 12:03
Асноўнымі вытворцамі пальмавага алею з'яўляюцца Інданезія і Малайзія (80% сусветнай вытворчасці)