Беларуская Служба

Нацыянальная веласіпедная стратэгія. Мільёны на веладарожкі

18.04.2024 16:18
Каб людзі сталі часцей ездзіць на веласіпедах, неабходна палепшыць інфраструктуру, сцвярджаюць прадстаўнікі мясцовай улады і члены дэпутацкай каманды.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne Shutterstock/DarSzach

Польшча — адна з нямногіх краін Еўрасаюза, якая яшчэ не мае нацыянальнай роварнай  стратэгіі. Паводле апошняй справаздачы Еўрапейскай федэрацыі веласіпедыстаў, акрамя Польшчы, толькі ў Эстоніі не распрацаваны дакумент, які павінен прадстаўляць бачанне веласпорту і яго мэты.

– Нацыянальная веласіпедная стратэгія – гэта інструмент, які дапаможа мясцовым уладам раскрыць патэнцыял устойлівай мабільнасці і павялічыць колькасць веласіпедных паездак не толькі для адпачынку, але і для паўсядзённага транспарту, – кажа  Пётр Бараўскі, віцэ-прэзідэнт Гданьска, кіраўнік каманды мабільнасці Саюза польскіх мітраполіяў. – Гэта таксама дазволіць каардынаваць дзейнасць па ўсёй краіне ў частцы ўзгодненасці міжабласных маршрутаў, іх адзінага стандарту і разметкі. Сёння з-за адсутнасці міжмуніцыпальнага супрацоўніцтва элементы роварнай інфраструктуры адрэзаныя на межах асобных муніцыпалітэтаў.

Францішак Стэрчэўскі, старшыня парламенцкай групы роварнага транспарту, мяркуе, што стратэгія павінна быць арыенцірам для ўрада для мабілізацыі ваяводстваў.

– Мы павінны пакласці канец падзелу паміж раёнамі, калі гаворка ідзе пра ўстойлівы транспарт. Калі б мы гэтак жа  ставіліся да аўтамабільнай інфраструктуры, то ў нас было б тры ваяводствы з аўтастрадамі,  а астатнія з гравійнымі дарогамі, парослымі пустазеллем, –кажа Стэрчэўскі.

Dziennik Gazeta Prawna/вх