Польскі ўрад рыхтуе новыя працэдуры, якія прымусяць азіяцкія інтэрнэт-крамы прымяняць законы ЕС.
«Пытанне кітайскіх гандлёвых інтэрнэт-платформаў патрабуе хуткіх дзеянняў, таму што праблема польскіх прадаўцоў становіцца ўсё большай. Мы хочам звярнуцца да Еўрапейскай камісіі з просьбай зрабіць крокі на ўзроўні ўсяе супольнасці, каб прымусіць кітайскія інтэрнэт-краму працаваць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам», – кажа ў размове з выданнем Rzeczpospolita віцэ-міністр развіцця і тэхналогій Ігнацы Нямчыцкі.
Гаворка ідзе, між іншым, пра такія інтэрнэт-платформы, як Temu. Кітайскай крамай карыстаецца ўжо некалькі мільёнаў польскіх кліентаў у месяц.
«Мы плануем дзейнічаць у рамках дзейнага заканадаўства, у нас ёсць інструменты, у тым ліку Упраўленне па справах канкурэнцыі і абароне спажыўцоў і іншыя органы, якія дазволяць больш шырока кантраляваць дзеянні гэтых кампаній», – кажа віцэ-міністр Нямчыцкі.
Польскі бок плануе таксама працаваць над новымі працэдурамі і правіламі, якія дапамогуць змагацца з нядобрасумленнай канкурэнцыяй з боку кітайскіх інтэрнэт-платформаў.
Па гэтай справе неўзабаве плануецца міжведамасная сустрэча.
аз