Венгрыя і Славакія хочуць, каб Еўразвяз ініцыяваў працэдуру кансультацый з Украінай адносна ўвядзення Кіевам санкцый супраць «Лукойла» і прыпынення паставак расійскай нафты на славацкія і венгерскія НПЗ. Кіраўнік венгерскага МЗС абвясціў, што ў адваротным выпадку перадасць справу ў суд, – пішуць на партале energetyka24.com.
Кіраўнік МЗС Венгрыі Пэтэр Сіярта заявіў у панядзелак у Брусэлі, дзе праходзіла сустрэча міністраў замежных справаў ЕЗ, што меў магчымасць паразмаўляць у нядзелю з міністрам замежных спраў Украіны Дмытром Кулебам, які запэўніў яго, што « Украіна дазваляе любы транзіт нафты». «Але гэта няпраўда», – сказаў Сіярта журналістам. «Мы далі камісіі тры дні на выкананне нашай просьбы, пасля чаго перададзім справу ў суд», – дадаў палітык.
Нагадаем, на мінулым тыдні Украіна спыніла пастаўкі сырой нафты з расійскага «Лукойла». У мінулы чацвер міністэрства эканомікі ў Славакіі пацвердзіла, што нафта ад гэтага пастаўшчыка не паступае на НПЗ Slovnaft, але кампанія запэўніла сабе пастаўкі з іншых крыніц. Днём раней з'явілася інфармацыя аб прыпыненні паставак расійскай нафты венгерскай MOL, якой належыць Slovnaft.
эж