Беларуская Служба

У Польшчы зафіксавана рэкордна нізкае беспрацоўе

23.07.2024 13:49
Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ва Упраўлення па працаўладкаванні, склала 762,2 тыс. чалавек у параўнанні з 776,6 тыс чалавек на месяц раней.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Yasemin Yurtman Candemir

Узровень беспрацоўя ў чэрвені 2024 года склаў 4,9% у параўнанні з 5% месяцам раней, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Польшчы. Гэта самы нізкі ўзровень з 1990 года, – чытаем на партале tvp.info.

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ва Упраўлення па працаўладкаванні, склала 762,2 тыс. чалавек у параўнанні з 776,6 тыс чалавек на месяц раней.

Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы раней падлічыла, што ўзровень беспрацоўя ў чэрвені склаў 4,9%. Дадзеныя супадаюць з вынікам даследаванняў Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.

«Гэта першы месяц, калі паказчык беспрацоўя ніжэйшы за 5%. Гэта вынік добрай сітуацыі на рынку працы і дэмаграфічных змяненняў. У Галоўным статыстычным упраўленні адзначаюць, што за апошні год колькасць прафесійна актыўных людзей зменшылася прыкладна на 200 тысяч чалавек – у выніку лягчэй атрымаць працу», – піша ў сваёй ацэнцы Польскае эканамічны інстытут.

эж