Беларуская Служба

Канец выкарыстанню газавых пліт, толькі шклопакеты ў дамах? Прадстаўнік урада расказаў пра змены

25.07.2024 15:08
Намеснік міністра патлумачыў, якія змены чакаюць жыхароў Польшчы
Krzysztof Bolesta
Krzysztof BolestaPiotr Podlewski / Polskie Radio

Намеснік міністра клімату Кшыштаф Болеста (Krzysztof Bolesta) расказвае пра новаўвядзенні ў камунальнай сферы ў інтэрв'ю FAKT.

Высокая цана на электраэнергію будзе дзейнічаць да канца гэтага года. Што нас чакае са студзеня 2025 года?

Цэны на пэўны час замарожаныя, што абумоўлівае вялікія выдаткі дзяржаўнага бюджэту.  Аднак урад бачыць неабходнасць абмежаваць рост коштаў. Таму ўвялі энергетычны ваўчар, на які могуць прэтэндаваць амаль 3,5 мільёна хатніх гаспадарак. Таксама замарожаны тарыф на электраэнергію на ўзроўні 500 злотых за мегават-гадзіну. Гэтыя рашэнні дзейнічаюць да канца гэтага года.

Праграма «Чыстае паветра» 

Летні перыяд - гэта час, калі многія задаюцца пытаннем аб тым, ці варта ўкладваць грошы ў свой дом, напрыклад, ці варта ўсталёўваць цеплавой помпа. Паводле праграмы «Чыстае паветра» урад мае 23 мільярды злотых на гэты і наступны год, якія будуць выдаткаваныя найперш на замену крыніц цяпла на больш экалагічныя. Бо галоўная мэта праграмы «Чыстае паветра» – палепшыць якасць паветра над Польшчай. 

Адзін з элементаў праграмы — замена цеплакрыніц, другі — усё больш папулярны — уцяпленне будынкаў. Клімат мяняецца, таму трэба распаўсюдзіць гэтую канцэпцыю і на цеплавую мадэрнізацыю, якая таксама ізалюе ад спёкі летам. Інвеставаць у цеплавую мадэрнізацыю варта ў любую пару года. Для рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў можна атрымаць сапраўды вялікія сродкі з бюджэту. Людзі з меншымі даходамі могуць разлічваць да 100 працэнтаў субсідыі.

Цяпер, калі нехта хоча набыць цеплавую помпу пры падтрымцы Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі, трэба правесці аўдыт. На яго рэалізацыю таксама можна атрымаць фінансаванне ў памеры да 100% выдаткаў, але не   больш за 1,2 тыс. злотых.

Праўда і міфы «будаўнічай дырэктывы» 

Будаўнічая дырэктыва была прынятая з мэтаю павысіць энергаэфектыўнасці будынкаў і знізіць забруджвання паветра. Абавязку праводзіць цеплавую мадэрнізацыю будынкаў няма. Калі нехта захоча сам усталяваць газавае ацяпленне, ён, вядома, будзе мець на гэта поўнае права. Дырэктыва гэтага не забараняе. Па-другое, з 2030 года, праз шэсць гадоў, новыя будынкі, у тым ліку аднакватэрныя, павінны быць без выкідаў. Гэта азначае, што яны не змогуць ацяпляцца крыніцамі выкапнёвага паліва, гэта значыць газам, вуглём або мазутам. Урад абяцае выдаваць субсідыі на ўцяпленне існуючых будынкаў і замену крыніц цяпла.

Ці прыйдзецца прыбіраць газавыя пліты, калі яны ўжо ёсць?

Не. Такога абавязку таксама няма. Як і абавязку замяніць звычайныя вокны на шклопакеты.

— Самае галоўнае — усвядоміць, што дзяржава нікога не будзе прымушаць праводзіць тэрмамадэрнізацыю або мяняць вокны і дзверы. Мы робім усё, каб выдзеліць сродкі на субсідыі для тых, хто хоча ўцяпліць дом, замяніць вокны і дзверы, замяніць ацяпленне, знізіць рахункі і павысіць камфортнасць жыцця ў такіх будынках, — падкрэслівае намеснік міністра клімату Кшыштаф Болеста.

Падвышэнне акцыз на аўтамабілі

Урад ужо мае праект па змене акцыз. Мінфін працуе над мадыфікацыяй сістэмы акцыз на аўтамабілі і падвысіць іх для найбольш эмісійных машын — вельмі старых.

вх