Беларуская Служба

Еўропа рыхтуецца да зімы. Запасы газу ў сховішчах набліжаюцца да 95%

10.10.2024 15:54
У Польшчы ў газасховішчах знаходзіцца 36,56 ТВт-г гэтага паліва ў пераліку, а іх напоўеннасць складае 97,5%, у параўнанні з сярэднесезонным паказчыкам за мінулыя 5 гадоў у 98,7%
Ілюстрацыя Shutterstock/ vladdon

Запасы прыроднага газу ў еўрапейскіх сховішчаха цяпер складаюць 94,6%.  Туды запампавана 1085,81 ТВт-г газу ў эквіваленце, - вынікае з разлікаў Gas Infrastructure Europe, - чытаем на партале energetyka24.com.

Зараз у Германіі газасховішчы запоўненыя на 96,6%, у той час як сярэдні паказчык за 5 гадоў для гэтай пары года складае 91,1%. У Італіі ўзровень запоўненасці сховішчаў газам складае 97,1 %, у Аўстрыі - 94,5%, а ў Іспаніі ўжо на працягу тыдняў ён складае 100%. У венграў газасховішчы запоўненыя на 93,1%, як і ў чэхаў.

У Польшчы ў газасховішчах знаходзіцца 36,56 ТВт-г гэтага паліва ў пераліку, а іх напоўеннасць складае 97,5%, у параўнанні з сярэднесезонным паказчыкам за мінулыя 5 гадоў у 98,7%.

эж