Беларуская Служба

Падстаўныя інтэрнэт-крамы абкрадаюць пакупнікоў у «чорную пятніцу»

20.11.2024 13:41
Польскія эксперты выявілі тысячы несапраўдных інтэрнэт-крам, якія займаліся крадзяжом плацежных дадзеных. У перадкалядны час інтэрнэт-махлярства квітнее.
Od pandemii duża część handlu  przeniosła się do sieci. Dzięki temu zniknęły też dzikie tłumy w sklepach w Black Friday
Od pandemii duża część handlu przeniosła się do sieci. Dzięki temu zniknęły też dzikie tłumy w sklepach w Black FridayDavid MG/Shutterstock

Польскія аналітыкі выявілі сетку з некалькіх тысяч фальшывых інтэрнэт-крамаў. Махляры выкрадалі нумары крэдытных картак, выдаючы сябе, напрыклад, за вядомыя спартыўныя брэнды, піша Dziennik Gazeta Prawna.

Падстаўныя крамы, верагодна, былі створаны ў Кітаі. Палова сайтаў была арыентаваная на еўрапейскіх карыстальнікаў, у тым ліку палякаў.

Гэтыя падстаўныя інтэрнт-крамы прапаноўвалі ў асноўным абутак, другая папулярная катэгорыя — адзенне (пераважна спартыўнае).

На думку экспертаў, у сувязі з перадкалядным перыядам, блізкай «чорнай пятніцай» у бліжэйшы час такіх сайтаў можа быць створана больш.

Але змагацца з падобным кібер-злачынствам складана, бо дамены кіруюцца з-за мяжы.

«У той час як махлярства з інвестыцыямі даволі эфектыўна блакуецца на міжнародным узроўні, падстаўныя крамы з гэтай групы могуць існаваць да некалькіх месяцаў, перш чым хостынгавая кампанія, Cloudflare або мясцовы CERT заблакуе сайт», — кажа Конрад Латкоўскі з праекта па кібербяспецы RIFFSEC.

«Праца на ​​шасці кантынентах, сканаванне, абнаўленне і кантроль за прапановаю амаль 800 брэндаў, паказвае, што гэта павінна быць добра арганізаваная група людзей, якія займаюцца кібермахлярствам поўны працоўны дзень. Маштаб дзеянняў гэтых кіберзлачынцаў неймаверны», — дададе Конрад Латкоўскі.

Атрымаць нумары крэдытных карт, каб потым скрасці грошы або прадаць іх у даркнэце — мэта кіберзлачынцаў.

вх