Беларуская Служба

Адзін з фінансавых гігантаў адкрые інавацыйны цэнтр у Варшаве 

25.11.2024 13:14
У цяперашні час фірма Klarna абслугоўвае больш за 85 мільёнаў спажыўцоў і 600 тыс. прадаўцоў па ўсім свеце, супрацоўнічаючы, сярод іншага, з Apple Pay і Google Pay і нават з OpenAI.
Warsaw.
Warsaw.Photo: Cinematographer / Shutterstock.com

Фінансавы гігант Klarna адкрывае інавацыйны цэнтр у Варшаве. Старшыня праўлення кампаніі Сэбасьцьян Сямёнткоўскі заявіў, што гэта толькі адна з многіх інвестыцый у новыя тэхналогіі ў Польшчы, – чытаем у  газеце Rzeczpospolita.

Як піша штодзёнка, Klarna, чый агульны кошт ацэньваецца прыкладна ў 15 мільярдаў долараў, мае планы па распрацоўцы рашэнняў у галіне штучнага інтэлекту і фінансавых інавацый. Праз год у гэтым  цэнтры знойдуць працу больш за 100 інжынераў.

«Выключны інжынерны талент, квітнеючая стартап-сцэна і стратэгічнае размяшчэнне Варшавы робяць горад ідэальным выбарам для нашага новага тэхналагічнага цэнтра», — цытуе газета Rzeczpospolita Себасцьяна Семянткоўскага.

Штодзённік адзначае, што Klarna першай прадставіла маштабную паслугу, якая дазваляе адтэрміноўваць плацяжы за інтэрнэт-пакупкі на 30 ці нават 60 дзён. У цяперашні час фірма абслугоўвае больш за 85 мільёнаў спажыўцоў і 600 тыс. прадаўцоў па ўсім свеце, супрацоўнічаючы, сярод іншага, з Apple Pay і Google Pay і нават з OpenAI.

эж