Беларуская Служба

Уладальнікі звыш 170 аптэк падаюць у суд на польскую дзяржаву

26.11.2024 13:52
Гэта рэакцыя на закон «Аптэка для аптэкара 2.0».
.
Ілюстрацыя.Фота: shutterstock.com/Stephen Barnes

Група з 16 польскіх прадпрымальнікаў, якія з’яўляюцца ўладальнікамі больш чым 170 аптэк, прадпрыняла рашучыя юрыдычныя крокі супраць Дзяржаўнай казны. Яны падалі калектыўны пазоў у Акруговы суд у Варшаве. Як паведамляе Dziennik Gazeta Prawna, гэта рэакцыя на закон «Аптэка для аптэкара 2.0», які, на думку аптэкараў, абмяжоўвае іх правы ўласнасці.

Як адзначае выданне, гэта першая такая канкрэтная і жорсткая рэакцыя польскіх аптэкараў на прыняты ў мінулым годзе закон, які пазбаўляе іх магчымасці свабодна распараджацца сваёй маёмасцю.

Закон прымушае прадпрымальніка, які хацеў бы прадаць сваю сетку аптэк, падзяляць яе на часткі, якія налічваюць не больш за чатыры аб’екты. Пры гэтым, пакупнікамі могуць быць выключна фармацэўты, што значна абмяжоўвае колькасць патэнцыйных набывальнікаў.

«Мэтай калектыўнага пазову з’яўляецца ўстанаўленне адказнасці Дзяржаўнай казны за шкоду, нанесеную ўхваленнем прававых норм, якія супярэчаць Канстытуцыі, а таксама заканадаўству ЕС», — заявіў выданню адвакат Марцін Тамасік (Marcin Tomasik), ён жа — партнёр юрыдычнай кампаніі TJSP, якая прадстаўляе інтарэсы аптэкараў. Юрыст дадаў, што на гэтым этапе няма неабходнасці пазначаць канкрэтныя сумы кампенсацый.

DGP/нг