У 2009 -2019 гадах турызм прычыніўся да павелічэння выкідаў вуглякіслага газу ў памеры 3,5 працэнта ў год – гэта ўдвая хутчэй, чым у гэтым перыядзе складаў рост сусветнай эканомікі. Даследаванне, вынікі якога публікуе Nature Communications, паказваюць на трывожнае павелічэнне выкідаў вуглякіслага газу, звязанае з сусветным турызмам.
Паводле іх, у 2019 годзе згаданыя выкіды склалі 5,2 гігатоны CO2-эквіваленту, што складае 8,8 працэнта агульнага аб'ём выкідаў парніковых газаў у свеце.
Даследаванне, праведзенае міжнароднай групай навукоўцаў пад кіраўніцтвам Я-Ен Суна(Ya-Yen Sun) з Квінслендскага ўніверсітэта ў Аўстраліі, было сканцэнтравана на аналізе глабальнага вугляроднага следу турызму ў 2009–2020 гадах і было заснавана на дадзеных з 175 краін.
Даследчыкі выявілі два ключавыя фактары, якія адказваюць за павелічэнне выкідаў. Першы – гэта павольны тэхналагічны прагрэс - павышэнне тэхналагічнай эфектыўнасці склала ўсяго 0,3 працэнта ў год. Другім фактарам з'яўляецца дынамічнае павелічэнне попыту на турызм - турыстычныя выдаткі выраслі на 3,8 працэнта ў год (з 536 да 672 долараў на чалавека), што прывяло да павелічэння выкідаў CO2 на 1,4 гігатоны.
Акрамя таго, да росту вугляроднага следу на 0,3 гігатоны прычынілася таксама павелічэнне насельніцтва з 6,9 да 7,8 мільярда чалавек.
І хоць тэхналагічны прагрэс дазволіў скараціў выкіды CO2 на 0,5 гігатоны, то яго тэмпы былі занадта павольнымі, каб кампенсаваць хуткі рост попыту.
Найбольшая доля ў выкідах прыпадае на паветраны транспарт (52 працэнты прамых выкідаў), выкарыстанне аўтамабіляў з рухавіком унутранага згарання (18 працэнтаў) і спажыванне энергіі гасцініцамі і іншымі турыстычнымі паслугамі.
Аналіз паказвае значную няроўнасць у выкідах паміж краінамі і ўнутры іх. Краіны з высокім узроўнем даходу, такія як ЗША і Германія, выпрацоўваюць ад турызму ў сярэднім больш за 3,1 тоны CO2 на душу насельніцтва, у той час як у краінах з нізкім даходам выкіды складаюць усяго 0,02 тоны на чалавека. Гэтая розніца ў асноўным звязана з доступам да фінансавых рэсурсаў і магчымасцямі міжнародных паездак.
Навукоўцы прагназуюць, што ў бліжэйшыя гады выкіды, звязаныя з турызмам, могуць павялічыцца на 3-4 працэнты ў год.
аз