Яны павінны былі знікнуць зняслаўленыя, як сімвал вуглевадароднай гаспадаркі, і быць заменены электрычнымі аўтамабілямі. Хуткая электрыфікацыя транспарту — адзін з ключавых кампанентаў еўрапейскай стратэгіі Fit for 55, пераход павінен быў знізіць выкіды парніковых газаў у Еўропе, — чытаем на партале biznesalert.pl.
Але зараз аказваецца, што дызельныя аўтамабілі зноў на піку папулярнасці. Згодна з дадзенымі Цэнтральнага рэгістра транспартных сродкаў Польшчы, у лістападзе 2024 года ў краіне было зарэгістравана звыш 4,7 тыс. новых дызельных аўтамабіляў, што на 16,9% больш, чым летась у лістападзе. У жніўні, калі былі прададзеныя 4,3 тыс. аўто з класічным дызельным рухавіком, рост склаў 29% у параўнанні з мінулым годам.
Дызельныя аўтамабілі — «еўрапейскае вынаходніцтва», на іншых кантынентах амаль не выкарыстоўваецца. Год таму Еўрапейская камісія настойвала на абмежаванні выкідаў у транспарце, што прывяло да адмовы аўтаканцэрнаў ад вытворчасці дызельных аўтамабіляў.
Аднак электрычныя і вадародныя аўтамабілі, перажываюць значаны спад папулярнасці ў Польшчы. У выніку прыпынення Нацыянальным фондам аховы навакольнага асяроддзя дапамогі на лізінг такіх аўто. У лістападзе было зарэгістравана каля 1,2 тыс. электрамабіляў, на 37,2% менш, чым за гэты ж перыяд у 2023 годзе. У кастрычніку спад склаў 13,8%.
Сёлета ў лістападзе ў Транспартных упраўленнях па ўсёй Польшчы было выдадзена ў чатыры разы менш зялёных нумароў (у Польшчы электрамабілі маюць зялёныя рэгістрацыйныя знакі), чым белых, выдадзеных уладальнікам новых дызельных аўто.
Агульная колькасць зарэгістраваных дызельных аўто да канца лістапада склала каля 43,8 тыс., на 4,9% больш, чым за такі ж перыяд летась. На дарогі Польшчы выехала звыш 14,8 тыс. новых акумулятарных аўтамабіляў, што на 3,5% менш, чым год таму.
эж