Еўропа ўступае ў перыяд ажыўленага крэдытавання. Зніжэнне працэнтных ставак можа ўзмацніць тэндэнцыю і абараніць эканоміку ад балючых наступстваў мытнай вайны, абвешчана амерыканскім лідарам Дональдам Трампа, – піша ў сераду, 9 красавіка, Puls Biznesu.
Ключавое пытанне, якое цяпер задаюць сабе эканамісты, — куды пойдуць тавары, экспарт якіх у ЗША будзе ўскладнены шалёнымі тарыфамі. Адной з магчымасцей з'яўляецца павелічэнне ўнутранага попыту ў Еўрапейскім Саюзе, абумоўленае разблакаваннем рынку нерухомасці — аднаго з сектараў, найбольш пацярпелых ад розных крызісаў апошніх гадоў.
У той жа час ужо некалькі месяцаў у ЕС назіраюцца прыкметы буму крэдытавання — банкі больш ахвотна пазычаюць насельніцтву і бізнесу, асабліва дынамічна растуць інвестыцыйныя крэдыты.
Як адзначае выданне Puls Biznesu, адно толькі аднаўленне крэдытавання не вырашыць усіх праблем рынку нерухомасці ў Еўропе, але частковае адблакаванне рынку жытла «можа мець значны макраэканамічны ўплыў ужо ў 2025-26 гадах».
эж