Беларуская Служба

Палякі ахвотней купляюць новыя аўто 

11.04.2025 16:54
Сёлета ў першыя тры месяцы самай папулярнай маркай сярод індывідуальных кліентаў у Польшчы была Toyota, палякі купілі больш за 8,5 тыс. аўто гэтай маркі.
       49,4 .   ,    5 . ,   .
Індывідуальныя кліенты ў Польшчы зарэгістравалі больш за 49,4 тыс. новых легкавых аўтамабіляў, гэта амаль на 5 тыс. больш, чым летась.Shutterstock/SKT Studio

Cёлета ў першым квартале індывідуальныя кліенты ў Польшчы зарэгістравалі больш за 49,4 тыс. новых легкавых аўтамабіляў, гэта амаль на 5 тыс. больш, чым годам раней. У той жа час кітайскі вытворца аўтамабіляў MG увайшоў у спіс самых папулярных марак у Польшчы, — чытаем у пятнічным выданні Puls Biznesu.

На 80% рост адбыўся, дзякуючы легкавікам з Кітая. Кітайскі брэнд нумар адзін у гэты перыяд MG з амаль 1,9 тысячамі легкавых аўтамабіля, купленых у Польшчы. Усяго за першы квартал 2025 г. прыватнымі асобамі зарэгістравана амаль 3,9 тыс. новых кітайскіх аўтамабіляў, што дае ім каля 8% удзелу ў польскім рынку.

Сёлета ў першыя тры месяцы самай папулярнай маркай сярод індывідуальных кліентаў у Польшчы была Toyota, палякі купілі больш за 8,5 тыс. аўто гэтай маркі  — зніжэнне на 15%  у параўнанні з мінулым года. Таксама палякі купілі 4350 KIA рост на 4%, і  амаль 4 тыс. Volkswagen рост на цэлых 65%.

эж