Усё больш замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, плацяць узносы ў Фонд сацыяльнага страхавання, паведамляе прэс-сакратар сацыяльнага фонду.
Войцех Андрусевіч (Wojciech Andrusiewicz) тлумачыць, што ўсяго за год у сістэме сацыяльнага забеспячэння прыбыло амаль 200 тысяч замежнікаў.
„У групе 628 тысяч усіх іншаземцаў, зарэгістраваных у Фондзе сацыяльнага страхавання, найбольшую групу складаюць украінцы - 468 тысяч. На другім месцы - грамадзяне Беларусі (37 тысяч). Чарговай нацыяй з’яўляюцца грузіны - каля 9 тысяч”, - заявіў Войцех Андрусевіч.
Прэс-сакратар падкрэсліў, што ўзносы грамадзян замежных краін у Фонд сацыяльнага страхавання склалі амаль 14 мільярдаў злотых (больш за 3 мільярды 286 мільёнаў еўра).
„Мы заўважаем, што сярод украінцаў павялічваецца колькасць асоб, якія карыстаюцца мацярынскай сацыяльнай дапамогай. Гэта можа сведчыць пра тое, што грамадзяне Украіны засноўваюць тут сем’і і нараджаюць дзяцей. У сувязі з гэтым яны маюць права карыстацца сацыяльнай дапамогай для маці”, - дадаў Войцех Андрусевіч.
Замежнікі ў Польшчы звычайна працуюць у такіх галінах, як будаўніцтва, перапрацоўчая прамысловасць, паслугі і адміністрацыя офіснымі памяшканнямі.
аз