Палякі не будуць аддаваць падатковай 18 адсоткаў, а толькі 17%. Да таго ж, павялічваецца таксама сума звольненая з падатку, гэтак званыя кошты атрымання даходу. Змяншэнне падатку на адзін працэнтны бал датычыць асоб у першай падатковай групе. Падаткі ў астатніх двух падатковых групах не змяняюцца і застаюцца на ўзроўні 32% і 44%.
Міністр фінансаў, інвестыцый і развіцця Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński) падкрэслівае, што гэта першае зніжэнне падаткаў за гады:
- Мы хочам, каб зніжэнне падаткаў стала візітнай карткай партыі «Права і справядлівасць», і гэта ўжо факт. Раней мы панізілі падаткі для малога і сярэдняга бізнесу і цяпер падышоў час, каб скарачэнне падаткаў закранула ўсіх палякаў.
Дзякуючы зніжэнню падаходнага падатку чалавеку, які сёння атрымлівае мінімальную зарплату, гэта значыць 2 тысячы 250 злотых брута ($562), застанецца за год на 472 злотых ($118) больш.
Зніжэнне падатку з 18 на 17 адсоткаў закранае 25 мільёнаў польскіх падаткаплацельшчыкаў.
Кошты падатковых змен абад'юцца на бюджэтах муніцыпальных уладаў. Згодна з інфармацыяй кабінета прэмʼер-міністра, гэта кошт 9,6 млрд злотых у год ($2,4 млн). Менавіта столькі грошай не атрымаюць муніцыпальныя адзінкі ў краіне, а яны ўтрымліваюць, напрыклад, школы.
яс