Беларуская Служба

Польшча пашырае эканамічнае супрацоўніцтва з японскім бізнесам

21.01.2020 17:46
На працягу некалькіх гадоў Польшча і Японія маюць намер сумесна пабудаваць высокатэмпературны ядзерны рэактар HTR. 
Аўдыё
-    (L)  -    (P)   -
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі (L) і прэм'ер-міністр Японіі Сінцо Абе (P) падчас сумеснай прэс-канферэнцыіPAP/Leszek Szymański

 Сёння другі дзень афіцыйнага візіту кіраўніка польскага ўрада ў Токіа.

На адной з сустрэч з японскімі бізнесменамі карпарацыя Toshiba Carrier Corporation (TCC) абвясціла аб адкрыцці ў гэтым годзе ў горадзе Гнезна першага ў Еўропе завода па вытворчасці і размеркаванні яе прадукцыі. Інвестыцыя перавысіць 100 мільёнаў злотых.

Прэм’ер Маравецкі сустрэўся u Tokia з дырэктарамі японскіх кампаній, якія ўжо працуюць у Польшчы.

-Мы стварылі такія ўмовы для інвестараў, што спецыялісты Globam Investmen Indeks ды Ernst&Young назвалі іх найлепшымі ў свеце. Японія і японскі бізнес – знакаміты партнёр на шляху да развіцця высокіх тэхналогій у Польшчы.

На працягу некалькіх гадоў Польшча і Японія маюць намер сумесна пабудаваць высокатэмпературны ядзерны рэактар HTR. Японія прадаставіць тэхналогію, а Польшча забяспечыць інфраструктуру для будаўніцтва і дзейнасці электрастанцыі. Сумесна распрацаваны рэактар можна будзе прадаваць трэцім краінам.

Міністр эканомікі і прамысловасці Японіі Хірашы Кад'яма адзначыў, што ў Японіі дагэтуль навучаліся тысячы чалавек з Польшчы, якія пазнаёміліся з функцыянаваннем атамнай станцыі.

яс

Перадача «Пульс польскай эканомікі» у далучаным файле

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі