Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў (UOKiK –поль.) наклала на Getin Noble Bank амаль 13,5 млн злотых (амаль $3,5 млн) штрафу. Установа высветліла, што банк няправільна інфармаваў кліентаў пра канвертар валюты па іпатэчных крэдытах. Рашэнне не з'яўляецца канчатковым.
У якасці асновы для вызначэння валютных курсаў Getin Noble Bank прыняў «рынак абменных курсаў, даступны на Reuters». Паводле UOKiK, гэта не дакладная фармулёўка, таму што курс замежнай валюты вызначаўся на аснове платнай паслугі агенцтва Reuters – падкрэслівае прэс-сакратар UOKiK Моніка Стэк-Новак.
- Прааналізаваныя артыкулы выкарыстоўваць неадназначныя, расплывістыя тэрміны. Гэта спараджае рызыку, што банк даў сабе права адвольна вызначаць курсы валют, а кліент не мае магчымасці праверыць крытэры банку. Прынятыя банкам пастановы дазваляюць яму фактычна ўплываць на велічыню выплат, вызначаных дамовай з кліентам. Паводле старшыні Упраўлення па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў, падобная практыка забараняецца і таму ён выступіў супраць іх выкарыстоўвання.
Пасля таго, як рашэнне стане канчатковым, банк абавязаны паведаміць усіх кліентаў пра рашэнне Упраўлення па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў у пісьмовым выглядзе. У гэтым лісце павінна знаходзіцца інфармацыя, што незаконныя артыкулы трэба ўспрымаць так, як быццам бы іх не было ў дамове. Спажыўцы могуць падаваць скаргу ў банк і спасылацца на рашэнне UOKiK. Пры падачы прэтэнзій яны могуць скарыстацца дапамогай фінансавага амбудсмена.
Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў вядзе аналагічныя працэдуры супраць яшчэ 7 банкаў у Польшчы.
яс
Перадача «Пульс польскай эканомікі» ў далучаным файле