А гэта азначае, што ізноў будзе праца для металургаў, якія былі звольненыя, пераведзеныя на іншыя пасады, або атрымлівалі пэўную частку заробку, пасля таго, як кампанія ArcelorMittal патушыла даменную печ у лістападзе мінулага году. Рашэнне было прынята ў выніку адмоўнага становішча на рынку сталі. Цяпер аказалася, што неабходна аднавіць вытворчасць, – кажа Сыльвія Вінярэк з чыгуналіцейнага завода ў Кракаве:
- Рашэнне звязана з неабходнасцю пашырыць пастаўкі прадукцыі на адзін з нашых еўрапейскіх металургічных заводаў – гаворка ідзе пра бельгійскі горад Гент.
Кіраўніцтва кампаніі ArcelorMittal разлічвае на тое, што працу даменнай печы і сталеліцейных цэхаў удасца аднавіць у сярэдзіне сакавіка.
ArcelorMittal з’яўляецца самым буйным металургічным заводам у Польшчы, які ажыццяўляе 70% вытворчасці ўсяе краіны. Кампанія мае 6 чыгуналіцейных заводаў у сілескім, апольскім і малапольскім ваяводствах, на якіх агулам працуе 11 тысяч чалавек.
яс