Беларуская Служба

Каронавірус можа давесці да развалу турыстычнай галіны

06.03.2020 15:00
Ёсць кліенты, якія анулююць браню на выезд у ліпені або жніўні, нават у тыя краіны, дзе няма захворванняў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Кліенты турбюро адмаўляюцца ад тураў, гатэлі страчваюць гасцей, фірмы галіны звяртаюцца да ўраду па дапамогу – гэта, канешне, вынік эпідэміі каронавіруса на свеце. Нагадаем, некалькі дзён таму ў Польшчы паведамлялася пра першы выпадак захворвання.

Па словах уладальніка турбюро з Кракава, якія прыводзіць Rzeczpospolita, гэта ўжо катастрофа, пастаянна прыходзіць інфармацыя, што замежныя групы анулююць прыезд у Польшчу, адмяняюцца таксама ўнутраныя падарожжы, асабліва школьныя экскурсіі. Значна менш і фірменных падарожжаў, прадпрыемствы значна радзей высылаюць сваіх супрацоўнікаў у службовыя паездкі.

Калі эпідэмія працягнецца даўжэй, то ўся польская турыстычная галіна можа закончыць год са стратамі. Частка кампаній спадзяецца, што неўзабаве сітуацыя супакоіцца, і летам людзі не адмовяцца ад падарожжаў. Хаця, па словах прадстаўніка аднаго з турбюро, ёсць кліенты, якія анулююць браню на выезд у ліпені або жніўні, нават у тыя краіны, дзе няма захворванняў.

Асацыяцыя турагентаў і Ўпраўленне польскага звязу арганізатараў турызму папрасіла прэм’ер-міністра наладзіць сустрэчу, каб абмеркаваць магчымасць дзяржаўнай дапамогі галіне.

У сваю чаргу ў выданні Dziennik Gazeta Prawna вялікі артыкул пра стаўленне палякаў да эпідэміяў заразных хваробаў. Нашы ўяўленні пра такія эпідэміі – гэта арыгінальнае спалучэнне перакананняў з данавуковай эры, фантазіяў пра канец свету, тэорыяў змовы, ксенафобіі і страхаў, звязаных з медыкалізацыяй штодзённага жыцця ды тэмпам тэхналагічнага прагрэсу, – піша аўтар артыкулу.

нг