У Польшчы больш складана атрымаць крэдыт на кватэру. З-за крызісу, да якога прычынілася пандэмія каранавіруса, банкі ўзмацняюць крэдытную палітыку й павышаюць неабходны ўласны ўклад кліентаў. Некаторыя банкі пры выдзяленні крэдыту патрабуюць, каб уклад уласных сродкаў складаў да 30 працэнтаў.
У самай складанай сітуацыі апынуліся кліенты, якія не працуюць на стаўцы, у іх няма класічных працоўных дагавораў. Гаворка ідзе пра нестабільныя кантрактныя формы працаўладкавання. Банкі лічаць, што ў такіх выпадках расце рызыка страты працы й прыбытку. Менавіта такім асобам складаней будзе атрымаць крэдыт, кажа аналітык Expander Яраслаў Садоўскі (Jarosław Sadowski).
У найгоршай сітуацыі апынуліся асобы, якіх датычаць гэтак званыя нестабільныя формы працаўладкавання. Гаворка ідзе пра ўласную эканамічную дзейнасць і розныя іншыя формы дамоваў, апрача класічнага, бестэрміновага кантракту. Паводле банкаў, у гэткай сітуацыі рызыка страты працы й даходаў большая й таму такім асобам складаней будзе атрымаць крэдыт.
У апошнія тыдні банкі таксама ўвялі іншыя патрабаванні да людзей, якія хочуць атрымаць крэдыт на куплю кватэры. Некаторыя ўстановы выкарыстоўваюць спіс непажаданых прафесіяў. Калі хтосці працуе, напрыклад, у сферы турызму альбо гастраноміі, то ў яго будуць праблемы з атрыманнем іпатэчнага крэдыту.
Апытанне, праведзенае Нацыянальным банкам Польшчы, паказвае, што ў бліжэйшыя месяцы банкі будуць усё больш узмацняць жорсткасць крэдытнай палітыкі.
аз