Кошт твораў мастацтва i антыкварыяту, прададзеных у 2019 годзе ў Польшчы, склаў 162,5 млн злотых (амаль 36 млн еўра), то бок на амаль 22 працэнты больш, чым у 2018 годзе. Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны.
Паводле дадзеных, найбольш распаўсюджаным прадметам здзелак былі карціны, продаж якіх склаў 68,5 працэнта ад агульнай колькасці прададзеных летась твораў мастацтва. У тым ліку крыху больш за палову - 53,6 працэнта склаў продаж сучасных карцінаў, а 46,4 працэнта - продаж старых карцін, гэта значыць тых, якія ўзніклі да 1945 года.
У 2019 годзе найбольшая доля ў агульным кошце прададзенага мастацтва й прадметаў даўніны была атрыманая шляхам традыцыйных аўкцыёнаў. Кошт продажу на іх склаў амаль 75,5 млн злотых (больш за 16,5 млн еўра ).
Антыкварыяты за 64,1 млн злотых ( больш за 14 млн еўра) былі прададзеныя ў гандлёвых кропках. У сваю чаргу праз Інтэрнэт былі прададзеныя творы мастацтва за 16,8 млн злотых (больш за 3,5 млн еўра).
Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, гэта рост на 20 працэнтаў у параўнанні з 2018 годам.
Больш за палову ўсіх твораў мастацтва, то бок каля 55,2 працэнта прадалі ў Мазавецкім ваяводстве. Гаворка ідзе пра 89,8 млн злотых (амаль 20 млн еўра). Сума продажаў у наступных двух ваяводствах - Малапольскім і Паморскім - была прыблізна ў чатыры разы меншая й склала 25,9 млн злотых (больш за 5,5 млн еўра) і 22,7 млн злотых (больш за 5 млн еўра) адпаведна.
аз