Беларуская Служба

Дзіцячы турыстычны ваўчар – шанец для польскага турызму

16.06.2020 16:21
Мэта ўвядзення ваўчара – ажыўленне ўнутранага турыстычнага рынку, які панёс значныя страты ў выніку эпідэміі каранавіруса.
Аўдыё
  • Мэта ўвядзення ваўчара – ажыўленне ўнутранага турыстычнага рынку, які панёс значныя страты ў выніку эпідэміі каранавіруса.
  .
Мікалайкі на Мазурах.Photo: Spudaitis/pixabay.com/CC0 Public Domain

Віцэ-прэм'ер, міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін (Jacek Sasin) абвясціў, што законапраект аб дзіцячых турыстычных ваўчарах будзе накіраваны ў Сейм на наступным паседжанні, то бок хутчэй за ўсё ў пятніцу, 19 чэрвеня.

Яцэк Сасін нагадаў, што турыстычны бон павінен быць падтрымкай для польскіх сем'яў і для турыстычнай галіны.

Гэта таксама падтрымка для галіны турызму ў Польшчы, якая ў выніку эпідэміі каранавіруса змагаецца з праблемамі. Шмат сведчыць пра тое, што сёлета згаданая галіна не дасягне спадзяваных даходаў. Таму мы плануем заахвоціць палякаў правесці вакацыі ў Польшчы й падтрымаць польскі турызм у часе крызісу.

Увесці дзіцячы турыстычны ваўчар коштам у 500 злотых (прыкладна 110 еўра) запрапанаваў прэзідэнт Анджэй Дуда. Ваўчар атрымлівала б кожнае дзіця і падлетак ва ўзросце да 18 гадоў на выкарыстанне ў турыстычных мэтах на тэрыторыі Польшчы.

Мэта ўвядзення ваўчара – ажыўленне ўнутранага турыстычнага рынку, які панёс значныя страты ў выніку эпідэміі каранавіруса.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі