Беларуская Служба

Польшча ня будзе купляць расійскі газ

16.06.2020 15:14
Кантракт на пастаўкі расейскага газу з Газпромам скончыцца ў снежні 2022 года, Польшча не мае намеру яго працягваць.
Аўдыё
  • Польшча адмаўляецца ад расійскага газа
Емблема Ґазпромуpxfuel.com/DMCA

Замест расійскага газу Польшча будзе купляць амерыканскі ды катарскі звадкаваны газ.

PGNiG абвясціла ў панядзелак, што заключыў дадатак да Ямальскага кантракту, у адпаведнасці з якім да 1 ліпеня бягучага года Газпром верне Польшчы каля 1,5 мільярды долараў пераплаты за газ з лістапада 2014 года.

Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер і міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін. Паводле яго словах, з расійскай кампаніяй быў падпісаны дадатак да кантракту, які рэгулюе продаж газу ў Польшчу па рынкавай цане ў адпаведнасці з пастановай Арбітражнага суда ў Стакгольме.

- Мы дасягнулі вялікага поспеху, дзякуючы рашучасці і паслядоўнасці, і клопату пра нацыянальныя інтарэсы. Мы не паддаліся нават у такой справе, дзе эфект выдаваўся цяжкім для дасягнення. Расійскі Газпром – складаны партнёр, які ў стасунках з шматлікімі кліентамі ня раз паказваў, што не заўсёды трымаецца рынкавых прынцыпаў.
Міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін падкрэсліў, што поспех у спрэчцы з Газпрамам стаў яшчэ адным крокам па дыверсіфікацыі крыніц энергіі для Польшчы. Ён сказаў, што з 2016 года па сённяшні дзень удалося знізіць залежнасць ад паставак расійскага газу з 90% да крыху больш за 60%.

У сваю чаргу дзяржаўны сакратар і прадстаўнік ураду па справах стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі зазначыў, што грошы з польскага кантракту на газ ідуць у расійскі бюджэт, пазней выкарыстоўваюцца для фінансавання ракет, якімі расійцы пагражаюць Польшчы з Калінінграда. Ніводзін долар з Польшчы не павінен ісці ў расійскі бюджэт, – перакананы чыноўнік.

- Новы еўрапейскі газаправод і разбудова польскіх газапортаў – гэта наш стратэгічнае разуменне, як выйсці з залежнасці ад Расіі. Мы будзем у стане прывесці ў Польшчу газ з любога напрамку. Таксама будуем спалучэнне з нарвежскім шэльфам, каб з Нарвегіі праз Данію пракласці газаправод. Гэта створыць сітуацыю сапраўднай канкурэнцыі ў Польшчы паміж рознымі пастаўшчыкамі, у выніку знізяцца цэны для карыстальнікаў. Гэта расійскі газ заўсёды для Польшчы быў дарагі, бо цана для нас вызначалася па палітычных прычынай крамлёўскай адміністрацыяй і адсутнасцю альтэрнатывы. Так наўпрост казалі менеджары Газпрому.

За гэтую незалежнасць палякам давядзецца заплаціць больш высокую цану. Расійскі газ танейшы за любыя іншыя варыянты, кажа эксперт Анджэй Шчэсняк.

- На месца расійскай сыравіны прыйдзе амерыканскі газ у большых памерах, чым кантракт з Газпромам. Польскі канцэрн падпісаў з амерыканскімі фірмамі кантракт на 12,5 мільярдаў м3 газу на год. На 20% больш, чым цяперашні расійскі кантракт. Наступныя 20 год менавіта гэты газ будзе паступаць у Польшчу. Мы заменім тое, што мы называлі залежнасцю ад расійскага газу на залежнасць ад амерыканскага газу. Аднак гэты звадкаваны амерыканскі газ даражэйшы чым газ на еўрапейскіх біржах або расійскі газ. Пытанне толькі, хто за гэта заплаціць?

Грошы - гэта не ўсё, зазначаюць польскія палітыкі. Расійскае кіраўніцтва зрабіла ўсё за апошнія гады, каб значна скараціць колькасць газу, што еўрапейцы куплялі ў Газпроме. Пасля Украіны гэта стала асабліва відавочна. У звязку з гэтым палякі абралі шлях энергетычнай незалежнасці ад Расіі. Гэта даражэй па газе, але па больш вялікім рахунку – больш бяспечна і таней.

Юры Ліхтаровіч