Не сакрэт, што каранавірус моцна пашкодзіў турызму. Дадзеныя Варшаўскага статыстычнага ўпраўлення не пакідаюць сумневаў: эпідэмія моцна ўдарыла па сталічнай турыстычнай галіне, паведамляе партал wawalove.pl.
У першым квартале бягучага года польскую сталіцу наведала 615 тыс. 500 турыстаў. Гэта на 22% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У гэты ж час Варшава прадаставіла больш за 1 млн начлегаў – гэта на 20% менш у параўнанні з першым кварталам 2019 года.
Аналізуючы статыстычныя дадзеныя, бачна, як мяняўся турыстычны рух у сталіцы. І так, у лютым, калі ў Польшчы яшчэ не былі ўведзеныя эпідэміялагічныя абмежаванні, Варшаву наведала 250 тыс. турыстаў, у тым ліку 75 тыс. з-за мяжы. Абмежаванні, уведзеныя ў Польшчы з мэтай барацьбы з каранавірусам у сакавіку, істотным чынам паўплывалі на турыстычны рух. І так, у першым вясеннім месяцы ў Варшаве пабывала каля 100 тыс. чалавек, з іх 27 тыс. 500 чалавек – замежнікі.
Год таму ў сакавіку ў польскай сталіцы было занята 75% гасцінічных нумароў, у сакавіку бягучага года – толькі 45%, паведамляе партал wawalove.pl.
вс