Беларуская Служба

Польшча здымае каранавірусныя абмежаванні ў эканоміцы

18.06.2020 12:33
Поспехам будзе ліквідацыя страт ды выхад у нуль.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

Тэму асвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Пасля адмены эпідэміялагічных абмежаванняў у польскай эканоміцы, асабліва ў некаторых галінах, зʼявіліся першыя прыкметы паляпшэння. Аднак ёсць і такія сектары, для якіх 2020 будзе страчаным годам.

Першай, што мае шанец выйсці на нуль у параўнанні з 2019 стала дрэваапрацоўчая прамысловасць. Галіна пачала зарабляць. Палякі вярнуліся ў крамы, хаця цяпер яны выбіраюць больш танныя тавары, чым раней.

Пра добрыя перспектывы кажуць вытворцы будаўнічых матэрыялаў. Каранавірус не спыніў працы на будоўлях, таму ўсе цэментныя кампаніі працуюць з нармальнымі абʼёмамі. Польская галіна ў добрым становішчы ў параўнанні з прамысловасцю Італіі, Іспаніі ці Францыі, дзе цэментныя кампаніі моцна пацярпелі, – заявілі ў Асацыяцыі вытворцаў цэменту.
У траўні адбыўся вялікі скок продажаў бытавой тэхнікі пасля красавіцкага спаду. У выніку вытворцы нават дасягаюць мінімальнага (0,5%) росту ў год.

Кепская сітуацыя склалася ў вытворчай галіне. Тут усё залежыць ад попыту ў Заходняй Еўропе, які застаецца невядомым. 85% вырабленай прадукцыі польскія вытворцы пастаўляюць на экспарт. У красавіку зніжэнне паставак склала 53%. Але ёсць спадзяванне, што польскія заводы хутка кампенсуюць страты за кошт танейшая прадукцыі і блізасці на еўрапейскіх рынкаў.

Найгоршая сітуацыя ў аўтамабільнай галіне. Сёлета продажы аўтаў упалі ў Польшчы на 20-30%. Сітуацыя можа пагоршыцца, бо на замежных рынкаў назіраюцца скарачэнні продажаў на 80-90%, заявіла Польская асацыяцыя аўтамабільнай прамысловасці.

На думку экспертаў, галіне 3–7 гадоў, каб вярнуцца да стану перад эпідэміяй. Няпэўнасць пануе таксама ў хімічнай галіне. Сектар ужо страціў 8 тысяч працоўных месцаў, а падзенне вытворчасці ў красавіку склала каля 30% у параўнанні з 2019 годам, піша выданне.

юл