Тэму асвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».
Да самага канца ані аэрапорты, ані авіякампаніі не ведалі пра гэта. Нечаканасцю для многіх стала забарона палётаў у Вялікабрытанію, Швецыю ды Партугалію. Польскі ўрад не пагадзіўся аднавіць авіяспалучэнне з гэтымі краінамі з-за вялікай колькасці новых выпадкаў захворвання.
Затое з Германіі ў Польшчу лётаюць самалёты ў два асноўныя польскія парты ажно шэсць разоў на тыдзень. У ліпені гэтая колькасць павялічыцца да чатырнаццаці маршрутаў з Варшавы і Кракава ў Франкфурт, і да пяці рэйсаў з Варшавы ў Мюнхен. Air France і KLM таксама прапануюць спалучэнні для польскіх пасажыраў. Французы абяцаюць, што да сярэдзіны ліпеня ў іх ужо будзе 150 кірункаў з парыжскага аэрапорту Шарль дэ Голь.
Пакуль жа самую вялікую сетку спалучэнняў па Еўропе прапануе ў Польшчы венгерская кампанія Wizz Air. Толькі з аэрапорту Акэнце лінія абвясціла 23 рэйсы.
З 21 ліпеня ў падваршаўскі аэрапорт Модлін вяртаецца Ryanair, адкуль будзе лётаць у 40 кірунках. Ірландцы абяцаюць у агульнай складанасці 200 рэйсаў з Польшчы.
З 1 ліпеня запусціць сваю сетку спалучэнняў польская авіякампанія LOT. Першыя два тыдні будуць рэйсы ў асобныя краіны Шэнгенскай прасторы: Германію, Чэхію, Бельгію і Нарвегію, Грэцыю, Харватыю, Балгарыю і Іспанію, усяго ў 20 краін Еўропы. Кампанія плануе таксама пачаць палёты ў курортныя мясціны, як Дуброўнік, Падгорыца, Варна ды іншыя.
Палёты будуць праходзіць у санітарным рэжыме. Гэта азначае, што цягам усяго падарожжа, ад моманты ўваходу на тэрыторыю тэрмінала, пасажыры будуць абавязаныя насіць маску на твары. На ўваходзе службы аэрапорту будуць мераць усім тэмпературу. Любы з тэмпературай 38 і больш градусаў – не паляціць.
юл