Беларуская Служба

Багатыя дзяржавы замовяць столькі вакцыны ад каранавіруса, што не хопіць бедным?

19.06.2020 13:08
СААЗ хоча не дапусціць, каб вакцына была даступная толькі некаторым дзяржавам.
Prezydenci Andrzej Duda i Donald Trump zobowiązali się w deklaracji do współpracy przy badaniach naukowych nad COVID-19
Prezydenci Andrzej Duda i Donald Trump zobowiązali się w deklaracji do współpracy przy badaniach naukowych nad COVID-19shutterstock.com

Багатыя дзяржавы ўжо падаюць заявы на пакупку вакцыны ад каранавіруса – піша Business Insider. Найбольшым попытам карыстаецца прышчэпка, распрацаваная Оксфардскім універсітэтам, які супрацоўнічае з буйной фармацэўтычнай кампаніяй AstraZeneca.

Пад канец мая Вялікабрытанія ўклала ў праграму распрацоўкі вакцыны 79 млн. долараў узамен за 30 млн. дозаў. ЗША забраніравалі 300 млн. дозаў гэтай жа прышчэпкі. Германія, Францыя і Галандыя падпісалі дагавор з AstraZeneca на 400 млн. дозаў. Вытворцы прышчэпак мяркуюць, што неабходна вырабіць 10 млрд. дозаў, каб адказаць на глабальны попыт.

Групы праваабаронцаў, а таксама ААН і Міжнародны чырвоны крыж перасцерагаюць, што такая палітыка багатых дзяржаў – браніраванне сабе прышчэпак – можа азначаць, што бедныя дзяржавы застануцца ззаду. Эксперты нагадваюць, што калі пачалася эпідэмія СНІДу, патрэбныя былі 10 гадоў, каб лякарствы маглі атрымаць хворыя з бяднейшых краін. Таксама можа здарыцца ў выпадку COVID-19.

Доктар Сомія Суамінатан (Soumya Swaminathan), галоўная навуковец Сусветнай арганізацыі аховы здароўя адзначае, што СААЗ хоча не дапусціць, каб вакцына была даступная толькі некаторым дзяржавам. Распачатыя ўжо шэраг ініцыятываў з мэтаю гарантаваць бяднейшым дзяржавам доступ да прышчэпкі. Між іншым AstraZeneca падпісала дамову з Інстытутам Serum, у рамках якой 400 млн. дозаў вакцыны будзе забраніравана для жыхароў бяднейшых дзяржаў. Канцэрн абяцаў таксама, што не будзе чэрпаць прыбытку з продажу вакцыны бедным краінам.

нг