Польшча лідзіруе ў рэйтынгу, яна зноў з’яўляецца зялёнай выспай. Настрой інвестараў найгоршы ў гісторыі, замежныя інвестыцыі не рэалізоўваюцца, а ў Польшчы праектаў прыбыло – чытаем у «Puls Biznesu».
Рост колькасці праектаў непасрэдных замежных інвестыцыяў у першыя чатыры месяцы гэтага году ўдалося дасягнуць толькі некалькім краінам. Польшча не толькі ў іх ліку, але і з’яўляецца лідарам.
Колькасць агучаных інвестыцыяў са студзеня да канца красавіка дасягнула 165 (у мінулым – 145) – вынікае з дадзеных fDi Markets, аналітычнай кампаніі з групы Financial Times. У аналізе пад увагу таксама браліся праекту інвестыцыяў у нерухомасць. Гэта яны складаюць галоўную частку інвестыцыі ў Польшчы, але рост далі праекты з галіны аднаўляльнай энергетыкі. З канца студзеня да канца красавіка іх аб’яўлена 16, а ў мінулым годзе быў толькі адзін праект.
Акрамя Польшчы ў пяцёрку найлепшых краін увайшлі яшчэ Гана, Нарвегія, Славакія і Шры-Ланка. Яны, аднак, мелі непараўнальна менш праектаў (менш за 20).
З дадзеных fDi Markets таксама вынікае, што колькасць планаваных інвестыцыяў у свеце ўпала на 45%. У тым ліку ў Вялікабрытаніі на 61%, у Германіі на 60%, а ў Кітаі на 62,7%.
ав