Беларуская Служба

У траўні прамысловая вытворчасць у Польшчы знізілася на 17 працэнтаў

23.06.2020 12:02
Гэта лепшыя дадзеныя, чым за красавік, калі прамысловая вытворчасць упала на 24,6 працэнта.
Аўдыё
  • У траўні прамысловая вытворчасць у Польшчы знізілася на 17 працэнтаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У траўні прамысловая вытворчасць у Польшчы знізілася на 17 працэнтаў, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Гэта лепшыя дадзеныя, чым за красавік, калі прамысловая вытворчасць упала на 24,6 працэнта.
 
Эксперт Павел Цымцык (Paweł Cymcyk) лічыць, што найбольшае падзенне ў прамысловай вытворчасці ўжо адбылося.

- Паляпшэнне сітуацыі ў прамысловасці за сакавік-травень, гэта, перш за ўсё, рост актыўнасці ў мэблевай галіне на 50 працэнтаў і ў электрычным сектары – на 40 працэнтаў. Таму мы цяпер павінны задумоўвацца не пра пагаршэнне сітуацыі, але пра тэмпы вяртання да нармальнасці. Шмат сведчыць пра тое, што гэта адбудзецца ў другім і трэцім квартале 2021 году.  

Падзенне  прамысловай вытворчасці ў траўні назіралася ажно ў 30 сярод 34 галінаў прамысловасці.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі