Пандэмія змяняе геаграфію інвеставання ды спосаб ацэнкі рызыкі. Тэму асвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Частка інвестыцыяў з Кітаю ці Паўднёва-Усходняй Азіі можа пераарыентавацца на Еўропу, што дасць неабходны імпульс для развіцця рэгіёна, зазначае выданне.
Падчас нядаўняй сустрэчы з прадстаўнікамі амерыканскага бізнесу польскі прэзідэнт Анджэй Дуда зазначыў, што «ёсць зялёнае святло для амерыканскіх кампаніяў у Польшчы, якая стварае ім найлепшыя ўмовы для інвеставання, развіцця, усё, што трэба для нарошчвання эканамічнага супрацоўніцтва».
Польскі ўрад гэта робіць, каб выкарыстаць новыя трэнды, якія тычацца таго, што частка вытворчасці будзе вяртаецца ў Еўропу, а міжнародны бізнес пераглядае метады ацэнкі рызыкі пры прыняцці рашэнняў аб новых інвестыцыях.
Еўракамісія ўжо заявіла, што вытворчасць некаторых лекаў павінна вярнуцца ў Еўропу. Урады краін ЕЗ хочуць перагледзець спіс стратэгічных сектараў, якім будзе забаронена пераносіць вытворчасць у Азію. Яшчэ адной мэтай новай стратэгіі зʼяўляецца павышэнне бяспекі, у тым ліку шляхам скарачэння ланцужкоў паставак і, як вынік, лепшага кантролю над імі, нават коштам росту цэн. Гэта запаволіць абʼём інвестыцыяў, размешчаных у Кітаі, піша выданне.
Польшча можа выкарыстаць гэтую глабальную пераарыентацыю і мінімізацыю рызыкі, бо мае добрую стартавую пазіцыю. У 2019 годзе Польшча была трэцяй па папулярнасці краінай пасля Вялікабрытаніі ды Расія сярод замежных інвестараў у Еўропе. Рэалізаваныя інвестыцыі ў Польшчы, каштуюць больш за 22 мільярды долараў.
юл