Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла падчас прамовы ў Бундэстагу, што санкцыі ЗША супраць газаправода Nord Stream 2 «не з'яўляюцца юрыдычна абгрунтаванымі», і абвясціла, што ФРГ рыхтуе захады ў адказ, піша партал biznesalert.pl.
Адміністрацыя ЗША збіраецца прыняць пашыраныя санкцыі супраць спрэчнага газаправода, якія злучыць Расію і Нямеччыну. Абмежавальныя захады Вашынгтону павінны негатыўна паўплываць на фірмы, задзейнічаныя ў рэалізацыі праекту Nord Stream 2, а значыць, і на іх нямецкіх фінансавых партнёрах. Ангела Меркель паўтарыла тэзіс, сфармуляваны міністрам эканомікі і энергетыкі ФРГ Пітэрам Альмаерам. Нямецкі палітык раней заяўляў, што Берлін не пакіне без адказу санкцыі ЗША супраць газаправоду Nord Stream 2 і нямецкі адказ можа быць прыняты на ўзроўні Еўразвязу.
Канцлер Меркель заявіла аб магчымасці завяршэння Nord Stream 2, нягледзячы на спектр санкцый ЗША. – Мы лічым, што завяршэнне гэтага праекту зʼяўляецца правільным, і ў гэтым духу мы дзейнічаем – такім чынам яна пераконвала парламентарыяў.
Прапанова пашырыць санкцыі ЗША супраць газаправоду Nord Stream 2 была ўнесеная ў абарончы бюджэт краіны на 2021 год. Мэта гэтага кроку – спрашчэнне працэдуры ажыццяўлення санкцый супраць руская-нямецкага газаправоду, піша партал biznesalert.pl.
эж