Беларуская Служба

Турыстычны ваўчар карыстаецца ў Польшчы велізарнай папулярнасцю

25.08.2020 18:09
Да гэтай пары былі размеркаваныя ўжо 728 тысяч турыстычных ваўчараў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:mario0107/pixabay.com/CC0 Public Domain

Старшыня Фонду сацыяльнага страхавання Гертруда Усціньска (Gertruda Uścińska) кажа, што турыстычны ваўчар карыстаецца ў Польшчы вялікім зацікаўленнем. Да гэтага часу палякі атрымалі больш за 728 тысяч кодаў на агульную суму 625 мільёнаў злотых (142 мільёны еўра). Усе гэтыя грошы падтрымаюць галіну турызму ў Польшчы.

Гертруда Усціньска падкрэслівае, што частка гэтых сродкаў была ўжо пералічаная на  рахункі турыстычных суб’ектаў, якія зарэгістраваліся ў сістэме.

- Палякі плацілі ваўчарамі ўжо больш за 150 тысяч разоў на агульную суму 103 мільёнаў злотых (больш за 23 мільёны 409 тысяч еўра). Цягам апошніх дзён мы выплацілі зарэгістраваным турыстычным суб’ектам больш за 67 мільёнаў злотых (больш за 15 мільёнаў еўра).

Гертруда Усціньская перасцерагае перад махлярамі, якія спрабуюць вымантачыць грошы ў людзей.

- Польскія турыстычныя ваўчары – гэта электронныя дакументы. Іх можна выкарыстаць дзеля безнаяўнай аплаты за паслугу. Яшчэ раз падкрэсліваю, іх нельга абмяняць на грошы ці нейкія каштоўныя паперы, што прапануюць махляры.

Старшыня Фонду сацыяльнага страхавання дадае, што на падтрымку галіны турызму ў Польшчы накіраваныя таксама іншыя прапановы ўрадавага антыкрызіснага шчыта.
Чарговы пакет адрасаваны турыстычным агентам і кампаніям, якія займаюцца турыстычнымі пасажыраперавозкамі. Яны змогуць, між іншым, скарыстацца вызваленнем ад выплаты ўзносаў на сацыяльнае страхаванне.

Нагадваем, бацькі могуць атрымаюць па 500 злотых (каля 114 еўра) на кожнае дзіця і дадатковыя 500 злотых на дзіця з абмежаванымі магчымасцямі. Выкарыстоўваючы ваўчар, палякі могуць аплачваць гасцінічныя паслугі і турыстычныя мерапрыемствы ў Польшчы.

Ваўчар дзейнічае да 31 сакавіка 2022 года і не падлягае абмену на наяўныя грошы ці іншыя сродкі аплаты. Ён павінен падтрымаць сем’і і індустрыю турызму Польшчы.

Турыстычныя суб’екты і грамадскія арганізацыі, якія за гасцінічныя паслугі або турыстычныя мерапрыемствы хочуць прыняць аплату ваўчарам, павінны быць унесеныя ў спіс, які каардынуе Польская турыстычная арганізацыя.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі