У ліпені беспрацоўе ў Польшчы склала 6,1 працэнта, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Гэта азначае, што ўзровень беспрацоўя заставаўся на ўзроўні папярэдняга месяца.
У службах занятасці былі зарэгістраваныя больш за мільён беспрацоўных, то бок на амаль 150 тысяч чалавек больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.
На мінулым тыдні Савет міністраў прыняў праект папраўкі ў закон аб бюджэце, які прадугледжвае, што ў канцы года ўзровень беспрацоўя ў Польшчы вырасце да 8 адсоткаў.
аз