Беларуская Служба

Пустыя пагрозы Лукашэнкі

01.09.2020 19:45
Ня трэба ўспрымаць сур'ёзна словы беларускага ўзурпатара, зазначаюць эканамісты.
Аўдыё
  • Лукашэнка пагражае санкцыямі суседзям
.
Лукашэнка. Ілюстрацыйны здымакStreaming na Youtube

Калі беларускія ўлады ўвядуць абяцаныя санкцыя, у першую чаргу страты панясе беларуская эканоміка.

Аляксандр Лукашэнка зрэагаваў на персанальныя санкцыі, якія ўвялі Літва ды Польшча ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва. Лукашэнка паабяцаў паказаць, што такое Беларусь і што такое сапраўдныя санкцыі.

На пачатак 2020 года Польшча ды Літва былі ў дзясятцы гандлёвых партнёраў Беларусі. Гандлёвы абмен з гэтымі краінамі пазітыўны для Беларусі, гэта значыць, што туды экспартуецца больш беларускіх тавараў чым імпартуецца.

Наколькі рэальныя пагрозы Лукашэнкі? Па кім і як моцна яны ўдараць. Пра гэта мы размаўляем з намеснікам кіраўніка даследчага цэнтру CASE-Belarus Алесем Аляхновічам.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл