Беларуская Служба

Ціханоўская і Латушка будуць гасцямі Эканамічнага форуму ў гарадку Карпач

08.09.2020 13:07
Цягам трох бліжэйшых дзён у форуме прымуць удзел больш за 2,5 тысячы гасцей з Еўропы, Азіі і ЗША.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:fill /pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў курортным гарадку Карпач (Karpacz) на поўдні Польшчы пачаўся Эканамічны форум. Згаданае мерапрыемства ладзіцца штогод у гарадку Крыніца таксама на поўдні Польшчы, але сёлета, з-за эпідэміі каранавіруса, яно было перанесенае ў Карпач.

Цягам трох бліжэйшых дзён у форуме прымуць удзел больш за 2,5 тысячы гасцей з Еўропы, Азіі і ЗША.

Эканамічны форум пачаўся апоўдні з абмеркавання справаздачы Варшаўскай школы эканомікі і Эканамічнага форуму. Даследаванне падсумоўвае 30 гадоў пераўтварэнняў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе з улікам бягучай сітуацыі, звязанай з эпідэміяй COVID-19.

Удзельнікі форуму будуць размаўляць таксама пра энергетыку, дзяржаўныя інвестыцыі і міжнародную палітыку, у тым ліку сітуацыю ва Усходняй Еўропе. У Карпач прыедуць прадстаўнікі польскага ўрада, мясцовага самакіравання і кіраўнікі буйных кампаній.

Паводле ранейшых паведамленняў, гасцямі форуму будуць таксама экс-кандыдатка на пасаду прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская і член Каардынацыйнага савета, былы дыпламат Павел Латушка.

Падчас форуму будзе ўручана ўзнагарода „Чалавек года”. Летась ейным лаўрэатам стаў прэм'ер Матэвуш Маравецкі.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі