Участак аўтастрады А4 на тэрыторыі гораду Кракаў будзе пашыраны да трох палос. Міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык(Andrzej Adamczyk) падпісаў інвестыцыйны план па гэтай справе. Гэта дае зялёнае святло для пашырэння амаль кіламетровага ўчастка кальцавой Кракава і пашырэння развязкі „Кракаў-Поўдзень”.
Гаворка ідзе пра скрыжаванне двух папулярных трасаў: аўтастрады А4 і „Закап'янкі”, то бок трасы, якая вядзе ў курортны гарадок Закапанэ у горах Татры.
Міністр Анджэй Адамчык паясьніў, што пашырэнне развязкі павінна прычыніцца да паляпшэння руху і прадухілення трафікаў:
- Той, хто падарожнічаў праз Кракаў на поўдзень - у горы, у напрамку курортных гарадоў Рабка і Закапанэ, той ведае праблемы, якія ўзнікаюць на паўдні Кракава. Таксама ў Варшаве, на Узьбярэжжы, ці ў Жэшаве мы стараемся паспяхова ліквідаваць перашкоды, якія тармозяць рух аўтамабіляў.
Генеральная дырэкцыя нацыянальных дарог і аўтастрадаў ужо абвясціла тэндэр на будаўніцтва дадатковай паласы на аўтамагістралі. Работы па рэканструкцыі развязкі Кракаў-Поўдзень пачнуцца не раней за 2025 год.
аз