Партал energetyka24.com публікуе артыкул пад назвай «Польска-расійская энергетычная халодная вайна. Хто выйграе?». У артыкуле гаворка ідзе пра тое, як Крэмль пасля распаду Савецкага Саюзу стараецца ўтрымаць кантроль у Еўропе пры дапамозе вуглевадароднай сыравіны. Першапачаткова ў манапалізацыі рынку Расіі дапамагала адсутнасць альтэрнатыўных шляхоў паставак з іншых крыніц, існуючая энергетычная інфраструктура і тэхналагічнае прыстасаванне ў былых краінах сацлагера для перапрацоўкі расійскай сыравіны.
З часам усё больш краін Еўропы пачало змагацца з манапалістычнай пазіцыяй Расіі ў пастаўках нафты і газу. І сярод іх – Польшчы, якая працягвае дыверсіфікаваць пастаўкі энергетычнай сыравіны. Нядаўна польскі антыманапольны рэгулятар аштрафаваў «Газпром» на амаль 29 млн злотых (амаль 6 млн 400 тыс. еўра) за адмову супрацоўнічаць пры расследаванні справы, датычнай пракладкі трубаправоду «Паўночны паток – 2». Гэта найбольшая сума, на якую польскае ведамства магло аштрафаваць расійскага гіганта, паведамляе партал energetyka24.com.
вс