Беларуская Служба

На польскіх АЭС будзе выкарыстана самая бяспечная тэхналогія, даступная на рынку

19.12.2020 07:45
Атамная энергетыка лічыцца адной з самых бяспечных і чыстых, патэнцыяльныя пагрозы паяўляюцца крайне рэдка.
.
Иллюстрация.Фото: shutterstock.com/zhangyang13576997233

На польскіх атамных электрастанцыях будзе выкарыстана самая бяспечная тэхналогія, даступная на рынку, – кажа ў інтэрв’ю парталу energetyka24.com эксперт з Варшаўскай палітэхнікі Адам Раеўскі.

Польскі ўрад плануе збудаваць шэсць рэактараў сумарнай моцаю ад 6 да 9 GW. Дзякуючы гэтаму польская энергетыка стане менш залежнай ад вугалю. Будучыня атамнай прамысловасці – мініяцюрныя модульныя рэактары, але дзеля паскарэння дэкарбанізацыі дадзенага сектару ў Польшчы, былі выбраныя традыцыйныя тэхналогіі.

Згодна прынцыпам Праграмы польскай атамнай энергетыкі ў Польшчы плануецца збудаваць АЭС, якія базуюцца на водных рэактарах трэцяй генерацыі. Менавіта яны павінны гарантаваць дзяржаве энергетычную бяспеку пры самым карысным балансе для клімату ды энергетыкі.

Інвестыцыя ў будаўніцтва АЭС можа аказацца неабходнай дзеля таго, каб адмовіцца або сур’ёзна адысці ад выкарыстання вугалю ў эканоміцы. Першыя польскія атамныя рэактары пачнуць працаваць праз больш чым дзесяць гадоў, таму, дзякуючы ім, не ўдасца рэалізаваць бліжэйшыя мэты змяншэння выкідаў СО2 у атмасферу, згодна нормам, прынятым на саміце Еўрапейскага саюзу, але ў далейшай перспектыве яны дазволяць стабілізаваць рынак энергіі ў Польшчы.

Па словах Адама Раеўскага, агулам атамная энергетыка лічыцца адной з самых бяспечных і чыстых, патэнцыяльныя пагрозы паяўляюцца крайне рэдка, калі здараюцца сур’ёзныя аварыі.

Запуск першага рэактара польскай АЭС плануецца ў 2033 годзе.

нг