Летась iндэкс росту цэнаў у Польшчы тармазілі цэны прадуктаў харчавання, але павышалі цэны паслугаў. Найбольш выраслі аплаты за вываз смецця, а таксама аплаты за банкаўскія і паштовыя паслугі, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
Паводле штодзёнкі, летась у Польшчы назіралася самая высокая інфляцыя ў Еўрапейскім Саюзе. Паводле звестак Еўрастата, яна склала 3,4 працэнта. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення краіны - 2,4 працэнта.
Рэкордны рост цэнаў фіксаваўся таксама ў іншых краінах. Напрыклад, у Румыніі некаторыя інтэрнэт-паслугі падаражэлі на дзве траціны. У Латвіі за адпраўку ліста трэба заплаціць на 60 адсоткаў больш чым раней. „У Польшчы найбольш падаражэлі вываз смецця, банкаўскія і паштовыя зборы”, - піша Dziennik Gazeta Prawna.
З другога боку ў мінулым годзе ў краіне фіксавалася таксама выразнае падзенне некаторых цэнаў. Найбольш упалі цэны прадуктаў харчавання і транспарту. Штодзёнка падкэслівае, што за апошняе дзесяцігоддзе ўзровень цэн у Польшчы вырас на крыху больш за 17%. „Калі б інфляцыя вырасла ў адпаведнасці з прагнозам Нацбанка, то яна была б на 10 працэнтных пунктаў вышэйшая”, нагадвае Dziennik Gazeta Prawna.
аз