Беларуская Служба

Урад Польшчы працуе над новымі правіламі працаўладкавання іншаземцаў

06.09.2021 12:12
Адным з ключавых пунктаў павінна быць адмова ад патрабавання мець надзейнае месца жыхарства і крыніцу стабільнага і рэгулярнага даходу для атрымання дазволу на часовае пражыванне і працу. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Польшчы працуе над новымі правіламі працаўладкавання іншаземцаў, піша эканамічны партал money.pl. Гэта павінен быць новы акт, які спросціць працэдуру выдачы дазволу на часовае пражыванне ў Польшчы. Усё гэта для таго, каб работнікі з Усходу хутчэй пачалі легальную працу.

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі працуе над заканадаўчымі зменамі. Мяркуецца, што яны набудуць моц у пачатку 2022 года.

Адным з ключавых пунктаў павінна быць адмова ад патрабавання мець надзейнае месца жыхарства і крыніцу стабільнага і рэгулярнага даходу для атрымання дазволу на часовае пражыванне і працу. Замест гэтага будзе праверана толькі тое, ці мае чалавек, які прыязджае ў Польшчу, гарантаваную працу з заробкам не ніжэйшым за мінімальны.

Прадпрымальнікі здаўна скардзяцца на працяглы час чакання дазволаў на працу замежных работнікаў. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі плануе пазначыць у праекце закона 60-дзённы тэрмін для вырашэння пытання аб выдачы дазволу на часовае пражыванне.

Паводле дадзеных Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення, якія цытуе партал Demagog.org.pl, у 2019 годзе самай шматлікай групай замежнікаў, якія атрымалі дазвол, былі грамадзяне Украіны (74,3%). Прыкметны працэнт дазволаў таксама атрымалі грамадзяне Беларусі (6,1%), Непала (2,1%), Малдовы (1,9%) і Індыі (1,8%). Усяго дазволы былі выдадзены грамадзянам 131 краіны.

ав

Польскія працаўнікі палюбілі дыстанцыйную працу

03.09.2021 11:03
63 працэнты супрацоўнікаў хацелі б захаваць магчымасць дыстанцыйнай або гібрыднай працы пасля пандэміі.