На канец лістапада ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,4 працэнта. Гэта вынікае з ацэнак Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі і сведчыць пра тое, што ў параўнанні з кастрычнікам беспрацоўе ў краіне знізілася на 0,1 працэнтнага пункта, а ў параўнанні з лістападам мінулага года ўпала на 0,7 працэнтнага пункта, адзначае міністр Марлена Малёнг(Marlena Maląg):
-Пандэмія каранавіруса і больш за 270 мільярдаў злотых дзяржаўнай дапамогі па выратаванні месцаў працы прычыніліся да стабілізацыі на рынку працы. У бліжэйшых месяцах мы не спадзяемся росту беспрацоўя. Мы вельмі рады што ўзнікаюць новыя кампаніі.
Паводле інфармацыі міністэрства сям’і і сацыяльнай палітыкі, у лістападзе ўзровень беспрацоўя вагаўся ад 3,1% у Вялікапольшчы да 8,5% у Вармінска-Мазурскім ваяводстве. На ўліках у службах занятасці было крыху больш за 900 тысяч чалавек, то бок на 125 тысяч менш, чым год таму.
аз