Старшыня нацыянальнага банку Польшчы Адам Глапіньскі(Adam Glapiński) падкрэслівае, што з верасня ў Польшчы адбылося «радыкальнае павышэнне» базавай працэнтнай стаўкі. Нагадваем, у апошнюю сераду Савет па грашова-крэдытнай палітыцы вырашыў аб павышэнні стаўкі на паў адсотка.
Кіраўнік Нацбанка Польшчы дадаў, што, калі будзе такая патрэба, то ёсць яшчэ значная прастора для павелічэння кошту грошай:
- У неабходнасці надалей ёсць магчымасць павышэння працэнтных ставак. Аднак Савет па грашова-крэдытнай палітыцы не сцвярджае адназначна, што мы на шляху цыклічнага павышэння ставак. Гэта таму, што назіраецца вялікая няўпэўненасць.
Адам Глапіньскі адзначыў, што калі б эканамічная сітуацыя раптоўна пагоршылася, месца для павышэння працэнтных ставак не было б. Ён дадаў, што зараз сусветная эканамічная сітуацыя спрыяльная, і, хутчэй за ўсё, застанецца такой таксама ў наступным годзе, хоць ёсць шмат фактараў, якія могуць ёй пагражаць.
Нагадваем, цяпер базавая працэнтная стаўка Нацыянальнага банку Польшчы складае 1,75 працэнта. Раней у кастрычніку Савет па грашова-крэдытнай палітыцы падняў стаўку з самага нізкага ўзроўню ў гісторыі, то бок з 0,1 працэнта да 0,5 працэнта, а ў лістападзе – да 1,25 працэнта.
IAR/аз