Маскоўская біржа не адкрыецца да канца наступнага тыдня. Такое рашэнне прыняў Цэнтрабанк у сувязі з санкцыямі Захаду, уведзенымі супраць Расіі. Біржу ў расійскай сталіцы закрылі, бо Крэмль баяўся, што акцыі расійскіх кампаній будуць выкупленыя амаль за бесцань.
На думку незалежных аналітыкаў, маскоўская біржа перастала мець значэнне для сусветных фінансавых рынкаў, некаторыя з якіх спынілі гандаль расійскімі акцыямі і выключылі іх са сваіх індэксаў.
У Маскве біржавыя таргі былі прыпыненыя 25 лютага, і калі адновяцца, невядома. Пасля ўвядзення першых пакетаў эканамічных і персанальных санкцый супраць Расіі кошт акцыяў расійскіх кампаній знізіўся на некалькі дзясяткаў працэнтаў.
За вайну ва Украіне Маскоўская фондавая біржа была выключана з Федэрацыі еўрапейскіх фондавых біржаў і пазбаўлена правоў на членства ў сусветнай арганізацыі, якая аб'ядноўвае гэтыя фінансавыя інстытуты.
З 9 сакавіка па 9 верасня расійскім банкам забаронена прадаваць заходнія валюты. Кліенты банкаў могуць зняць са сваіх валютных рахункаў да 10 тысяч долараў наяўнымі. Захочуць больш – атрымаюць у рублях.
IAR /аз