Беларуская Служба

Дзелавыя адносіны паміж Польшчай і ААЭ развіваюцца дынамічна

28.06.2022 11:32
Гэта пацвердзіла сустрэча па пытаннях вядзення бізнесу ў Дубаі Made for Trade Live, якая прайшла ў Варшаве.
ДубайDukeder1/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзелавыя адносіны паміж Польшчай і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі развіваюцца дынамічна, сказаў старшыня Польскага агенцтва па справах інвестыцый і гандлю Кшыштаф Дрында (Krzysztof Drynda). Учора ў Варшаве адбылася сустрэча па пытаннях вядзення бізнесу ў Дубаі Made for Trade Live, арганізаваная спецыяльнай эканамічнай зонай – Dubai Multi Commodities Center (DMCC) і Польскім агенцтвам па справах інвестыцый і гандлю. Кіраўнік агенцтва сказаў, што перад Польшчай шмат перспектыўных кантактаў:

- Першыя польскія кампаніі, пасля заканчэння выставы Expo ў Дубаі заключаюць кантракты з эмірацкімі партнёрамі. Цягам апошняга часу мы бачым, напрыклад, рост экспарту прадуктаў харчавання ў ААЭ. Зразумела, гэта звязанае таксама з тым, што адбываецца ва Украіне.

Кшыштаф Дрында пералічыў прадукты, якія Польшча можа экспартаваць на рынкі ААЭ:

- Гэта прадукцыя сельскага і харчовага сектараў; мэблевай галіны, ІТ, касметыкі іг.д.. У нас ёсць сектары, якія могуць дабіцца поспеху на рынках ААЭ. З другога боку, мы бачым зацікаўленне Польшчай з боку эмірацкіх інвестыцыйных фондаў. Трэба згадаць, што ААЭ ў шматгадовай стратэгіі назвалі Польшчу сярод 10 краін – прыярытэтаў сваёй эканомікі.

Dubai Multi Commodities Center працуе з 2002 года і заахвочвае прадпрымальнікаў з усяго свету размясціць свой бізнес у Дубаі.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польшча павялічвае экспарт украінскага збожжа

28.06.2022 10:03
На тэрыторыі Украіны на экспарт чакаюць каля 30 мільёнаў тон збожжа.