Урад паведаміў пра чарговыя інвестыцыі ў добраўпарадкаванне ракі Одэр. Пра развіццё рачнога транспарту міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык(Andrzej Adamczyk) гаварыў падчас візіту ў Янушкавіцах у Апольскім ваяводстве, дзе будуецца водная загарода на Одэры:
- Яшчэ дзве інвестыцыі ў бягучай бюджэтнай перспектыве, рэканструкцыя вадазліваў, яшчэ дзве наступныя праз два-тры гады і ўвесь адрэзак ракі паміж Глівіцамі ў Вроцлавам будзе мець чацвёрты клас суднаходнасці. Магутныя грузавыя баржы – гэта змяншэнне нагрузкі на дарогі і на чыгуначныя шляхі.
На аднаўленне суднаходнасці ракі Одэр на Апольшчыне былі выдзеленыя 750 мільёнаў злотых (больш за 157 мільёнаў еўра). Кошт інвестыцыі ў Янушкавіцах складае прыкладна 200 мільёнаў злотых (амаль 42 мільёны еўра).
IAR/аз