Турцыя, Грэцыя, Балгарыя і Егіпет – у згаданыя краіны ў 2022 годзе палякі найчасцей адпраўляліся на адпачынак за мяжой. Польская турыстычная палата апублікавала справаздачу «Замежны адпачынак палякаў 2022».
Дзве краіны – Турцыя і Грэцыя складаюць больш за палову паездак, якія сёлета ў турбюро браніравалі палякі, кажа дырэктар Польскай турыстычнай палаты Павел Невядомскі(Paweł Niewiadomski):
- Любімы напрамак замежных паездак палякаў – гэта Турэцкая рыўера, а таксама грэцкі Крыт, Родас.
Сёлета замежная экскурсія каштавала больш, чым у мінулыя гады – у сярэднім на 1,5 тысячы злотых (на амаль 318 еўра)у параўнанні з мінулым годам, падсумоўвае Мажэна Герман(Marzena Herman) са старонкі wakacje.pl:
- Палякі выбіралі гэтыя лепшыя гатэлі – якія маюць 4-5 зорак.
Прадстаўнікі турэцкай амбасады пераконваюць, што прычынай папулярнасці Турцыі сярод польскіх турыстаў з’яўляюцца прываблівыя цэны, выдатнае надвор’е, доўгі летні сезон, якасць гатэляў і абслугоўвання.
Прадстаўнікі турыстычнай галіны падкрэсліваюць, што сёлета менш было экскурсіяў браніраваных у рэжыме «first» і «last minute».
IAR/аз