Будаўніцтва Via Carpatia – міжнароднай трасы «поўнач-поўдзень» – мае вялікае значэнне для міжнароднага тавараабмену, пераконваў міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык(Andrzej Adamczyk) падчас сустрэчы з міністрам транспарту і будаўніцтва Славакіі Андрэем Долежалам. Сустрэча адбылася ў гарадку Стара-Любаўня ў раёне Спіш.
Кіраўнік польскага міністэрства інфраструктуры падкрэсліў значэнне польска-славацкіх праектаў па пашырэнні міжнародных транспартных шляхоў. Ён адзначыў, што гэтыя інвестыцыі вельмі важныя для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы не толькі з эканамічнага пункту гледжання, але і з пункту гледжання бяспекі:
- Гэта вельмі важны калідор для гэтай часткі Еўропы таксама са стратэгічнага пункту гледжання. Гэта таксама рухавік эканамічнага развіцця для нашых рэгіёнаў. Мы пабудавалі ўчастак трасы Via Carpatia ў Польшчы і бачым, як развіваюцца рэгіёны ўздоўж згаданай трасы.
Кіраўнік польскага Мінінфраструктуры таксама паведаміў, што размаўляў са славацкімі міністрамі, у тым ліку, аб дарожным калідоры Попрад-Бжэска, чыгуначных інвестыцыях у рамках новага калідора Балтыка-Чорнае мора-Эгейскае мора і праекце будаўніцтва чыгуначнай лініі Падленжэ-Пякелка.
IAR/аз